У пракуратуру выклікалі гарадзенскага журналіста Івана Романа. Пракурор прадставіў яму раздрукоўку тэлефонных размоваў з рэдакцыяй радыё «Рацыя» ў Беластоку. І на падставе гэтага задаў яму пытаньне ці не працуе ён без акрэдытацыі на замежным радыё.

У верасьні Івану ўжо выносілі папярэджаньне за супрацоўніцтва з замежным радыё без акрэдытацыі. Як і першы раз, Іван адмовіўся даваць паказаньні. А радыё Свабодзе ён паведаміў, што насамрэч не зьяўляецца карэспандэнтам радыё «Рацыя». Але згодна з канстытуцыяй Беларусі, як грамадзянін час ад часу камэнтуе тыя ці іншыя падзеі ня толькі на радыё «Рацыя», але і для іншых мэдыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?