У Беларусі пашыраецца пералік аб'ектаў гандлю і паслуг, якія падлягаюць аснашчэнню плацежнымі тэрміналамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 21 мая 2014 года нумар 489/7.

Згодна з пастановай, плацежныя тэрміналы цяпер будуць абавязкова ўстанаўлівацца ва ўсіх павільёнах і кіёсках, у санаторыях, дамах (базах) адпачынку, у аздараўленчых цэнтрах (комплексах), на чыгуначных станцыях, калі яны абслугоўваюць больш як 250 пасажыраў за суткі і на іх ёсць лініі сувязі. Расплаціцца карткай можна будзе ў таксі і на дыягнастычных станцыях, дзе праводзяць тэхнічны агляд транспартных сродкаў.

Пастановай прадугледжваецца таксама выключэнне парогавых значэнняў выручкі для абавязковай устаноўкі плацежных тэрміналаў і паэтапнае аснашчэнне аб'ектаў гандлю і паслуг плацежнымі тэрміналамі. «Гэтыя меры будуць садзейнічаць далучэнню да сферы безнаяўных разлікаў за тавары і паслугі вялікай колькасці аб'ектаў гандлю і паслуг. Этапнае аснашчэнне іх плацежнымі тэрміналамі дасць магчымасць пазбегнуць аднамомантнага павышанага попыту на іх з боку суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць гандаль, выконваюць работы, аказваюць паслугі насельніцтву», - растлумачылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?