Камандуючы сухапутнымі войскамі Тайланда генерал Прают Чан-Оча абвясціў пра вайсковы пераварот.
«Узброеныя сілы Тайланда з добрымі намерамі прымаюць на сябе функцыі ўрада з мэтай забяспечыць мір і спакой у краіне», — заявіў камандуючы арміяй Тайланда ў тэлезвароце да нацыі.