Вечарам 21 мая ў Мазырскую раённую бальніцу быў дастаўлены хлопчык з апёкамі 60% цела I—II ступені, выхаванец старэйшай групы дзіцячага сада. 

Паводле слоў бабулі дзіцяці, гуляючы ў двары прыватнага дома разам з двума братамі, хлопчык знайшоў пластыкавую бутэльку з рэшткамі, як мяркуецца, дызельнага паліва. Дзеці распырскалі яго па зямлі, пры гэтым частка вадкасці трапіла на адзенне дзіцяці, і падпалілі. У выніку на хлопчыку загарэлася адзенне, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў. 

У дзіцяці абгарэла скура шыі, твару, тулава, рук і сцёгнаў. Хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане. 

Дзіця жыве з бабуляй, маці і братамі. У сям'і чацвёра дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?