БКК заключыла кантракт з Індыяй на пастаўку 500 тыс. т калійных угнаенняў у 2014 годзе.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Валерый Кірыенка, перадае БелТА. «У гэтым годзе мы адгрузілі па старым кантракце 116 тыс. т угнаенняў. Цяпер БКК падпісала новы кантракт, у тым ліку на пастаўку грануляванай прадукцыі», — адзначыў генеральны дырэктар.

Паводле яго інфармацыі, згодна з падпісаным кантрактам, на індыйскі рынак будзе пастаўлена 500 тыс. т калійных угнаенняў па цане $322 за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?