Санкцыі Еўрасаюза накіраваны на тое, каб паўплываць на бліжэйшае атачэнне Уладзіміра Пуціна. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Расіі, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

«Пакуль санкцыі Захаду зводзяцца да таго, каб «укантрапупіць» людзей з майго блізкага атачэння», — сказаў Пуцін.

Па словах Пуціна, ён бы падаў у суд на санкцыі Захаду, апынуўшыся на месцы сваіх сяброў. Прэзідэнт выказаў здагадку, што санкцыі супраць Расіі не нанясуць рэальнай шкоды эканоміцы краіны. Негатыўныя наступствы санкцый у дадзены момант праяўляюцца ў пагаршэньні доступу расійскіх кампаній да рэсурсаў. Аднак падстаў казаць аб сур'ёзным уплыве санкцый на расійскую эканоміку няма, сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?