Аляксандр Гурулі зімой падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У складзе «гарнякоў» ён ужо выйграў Кубак Беларусі.

Грузінскі легіянер даў вялікае інтэрв’ю Мікіце Мелказёраву для сайта by.tribuna.com.

Вось невялікі ўрывак з інтэрв’ю:

– О, ведаеш, што мне ў вас у краіне незразумела?

– Што?

– Мала хто гаворыць па-беларуску. Калі дзялюся гэтай сваёй думкай з кімсьці, мне адказваюць: «Тады і табе давядзецца вывучыць нашу мову». - «Без пытанняў! Вывучу, буду размаўляць па-беларуску».

Гэта вельмі важна для мяне. Я не жыў доўга ў Грузіі, але бацькі выхоўвалі мяне, пастаянна нагадваючы пра любоў да Радзімы. І я люблю сваю краіну! І мова люблю грузінскую! І вашу б вывучыў. Потым бы казаў, які я паліглот:).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0