Кінастужка «Племя» ўкраінскага рэжысэра Міраслава Слабашпіцкага стаў адной з сэнсацыяў Канскага кінафэстывалю 2014. Ён атрымаў галоўны прыз у сэкцыі «Тыдзень крытыкі». Як стала вядома Радыё Свабода, галоўную ролю ў фільме выканала глуханямая беларуская акторка.

Рэжысэр Міраслаў Слабашпіцкі атрымаў Гран-пры прэстыжнай праграмы «Тыдзень крытыкі» на 67-м Канскім кінафэстывалі за свой дэбютны фільм «Племя», ролі ў якім сыгралі непрафэсійныя глуханямыя акторы. Прысутная на цырымоніі ўручэньня прызоў выканаўца галоўнай ролі ў фільме, ураджэнка Горадні Яна Новікава, расплакалася.

Карціна заваявала яшчэ дзьве прэміі — прыз «Адкрыцьцё» і прыз фундацыі Ган, які абяцае дапамогу ў дыстрыбуцыі фільму.

Фільм зьняты выключна на мове жэстаў у традыцыях нямога кіно. Ролі выканалі непрафэсійныя глуханямыя акторы. Гэта драматычная гісторыя першага каханьня маладога хлопца.

Галоўны герой фільма, Сяргей, трапляе ў спэцыялізаваны інтэрнат для тых, хто слаба чуе, дзе існуе крымінальная арганізацыя, Племя. Ён спрабуе заняць сваё месца ў гіерархіі школы і прымае ўдзел у некалькіх рабаваньнях. Калі Сяргей закохваецца ў Ганну, адну з наложніц кіраўніка, яму даводзіцца парушыць няпісаныя законы Племя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?