Узброеныя людзі забілі двух чалавек у горадзе Тарэз на Данбасе. Яшчэ дзве асобы параненыя. Прыналежнасць баевікоў невядомая, паведамляюць украінскія СМІ.

У Горлаўцы ўранку знік важак мясовых баевікоў. Ён адвёз жонку і дзяцей на цягнік, адправіў іх у Расію. Пасля гэтага сувязь з ім знікла. Яго машыну знайшлі каля крамы камуфляжнай вопраткі.

У Луганску тэрарысты выкралі з уласнай хаты грамадзянскага актывіста Іллю Яфрэмава. Яго вінавацяць у сувязях з «Правым сектарам». Але гэта стандартная дачэпка баевікоў, што палююць на ўсіх абаронцаў адзінства Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0