Рэальны заробак (заробак, разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені - красавіку 2014 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырас на 4,1 %, а ў красавіку 2014 года ў параўнанні з сакавіком 2014 года - на 0,3 %, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў Беларусі ў студзені - красавіку 2014 года склаў 5 млн 585,7 тыс. рублёў, у тым ліку ў красавіку — 5 млн. 860,7 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні з сакавіком 2014 года на 1,9 %, або на 107,6 тыс. рублёў.

У красавіку ў прамысловасці сярэдні заробак склаў 6 млн 467,5 тыс. рублёў, у будаўніцтве - 7 млн. 691,1 тыс., у сферы транспарту і сувязі - 6 млн. 824,7 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 4 млн. 423,6 тыс., у адукацыі - 3 млн. 899,2 тыс., у тым ліку настаўнікаў - 4 млн. 555,9 тыс., прафесарска - выкладчыцкага складу - 6 млн. 515,8 тыс. рублёў. Заробак работнікаў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг у красавіку склаўся ў памеры 4 млн. 176,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 4 млн. 298,2 тыс. рублёў. Сярэдні заробак урачоў склащ 6 млн. 809,8 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу - 4 млн. 161,1 тыс. рублёў.

Максімальны сярэднямесячны налічаны заробак работнікаў у сакавіку 2014 года па рэгіёнах была ў Мінску - 7 млн. 719 тыс. рублёў, мінімальная - у Магілёўскай вобласці (5 млн. 63 тыс.). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 5 млн. 185 тыс. рублёў, Гомельскай - 5 млн. 658 тыс., Гродзенскай - 5 млн. 299,5 тыс., Мінскай - 5 млн. 791,8 тыс., Брэсцкай - 5 млн. 77,9 тыс. рублёў.

Па відах эканамічнай дзейнасці максімальная зарплата была ў работнікаў сферы, звязанай з вылічальнай тэхнікай, — 14 млн. 823,8 тыс. рублёў; мінімальная - у работнікаў арганізацый, якія прадстаўляюць сацыяльныя паслугі (3 млн. 308,5 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?