Бэзавым колерам пазначаны Крым і захопленыя раёны Данбаса. Жоўтым колерам пазначаны раёны Данбаса, што застаюцца пад поўным ці частковым кантролем украінскіх войскаў.

Бэзавым колерам пазначаны Крым і захопленыя раёны Данбаса. Жоўтым колерам пазначаны раёны Данбаса, што застаюцца пад поўным ці частковым кантролем украінскіх войскаў.

Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» падпісалі дакумент аб аб'яднанні ў складзе адзінай дзяржавы Наваросіі. Пра гэта напісаў «народны губернатар» Данбаса Павел Губараў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Ад імя ДНР дакумент аб аб'яднанні падпісаў «прэм'ер-міністр» ДНР Аляксандр Барадай, з боку ЛНР «кіраўнік рэспублікі» Аляксей Каракін.

«Мы не прызнаём прэзідэнта і парламент Украіны. Данецкая і Луганская народныя рэспублікі з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі. Гэта мая пазіцыя», — піша Губараў.

«Таму прызнаваць урад і абранага прэзідэнта мы будзем толькі з пазіцыі, калі яны гатовыя прызнаваць незалежнасць рэспублік Данбаса. І другое, яны павінны неадкладна вывесці войскі за межы нашых народных рэспублік і спыніць любыя баявыя дзеянні», — гаворыцца ў допісе.

Супраць дадзеных крокаў выступілі палітыкі з Партыі рэгіёнаў на чале з дэпутатам Царовым, аднак расейскія СМІ проста праігнаравалі іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0