У сераду ў Беларусі моцна пахаладае, сведчыць прагноз надвор'я ў Мінску на сайце Беларускага гідраметэацэнтра pogoda.by.

Карта прагнозаў змянілася сёння.

Так, калі ў Мінску ў аўторак днём будзе +22-24, то ўжо ў сераду — +12-14, прагназуецца моцны дождж.

Плюс 12-14 таксама будзе ў чацвер, таксама дождж. Белгідрамет прагнозу болей чым на шэсць дзён не дае.

У Віцебску ў сераду прагназуецца +11-13, у чацвер — +10—12, у Гродне ў сераду — +13—15, у Магілеве — 14—16, у чацвер — 11—13.

Найцяплей будзе ў Брэсце: у сераду — 18—20, у чацвер — 14—16. У Гомелі ў чацвер будзе — +14—16.

Памяняў карту надвор'я і сайт gismeteo.by. На сераду ў Мінску прагназуецца +17, у чацвер — +11.

Праўда, трэба памятаць, што доўгатэрміновыя прагнозы не заўсёды апраўдваюцца, а больш надзейныя — максімум на тры дні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0