Мадрыдскі «Рэал» (галоўны трэнер – Карла Анчэлоці) выйграў Лігу чэмпіёнаў. У фінале ў Лісабоне клуб перамог іншую мадрыдскую каманду – «Атлетыка» з лікам 4:1.

Гол Бэйла стаў вырашальным, фота marca.es

Лік у матчы адкрыў на 36-й хвіліне ўругвайскі абаронца «Атлетыка» Дыега Гадзін, у самым канцы другога тайма, за хвіліну да свістка, Сэрхіа Рамас зраўняў лік — 1:1.

На 110-й хвіліне Гарэт Бэйл вывеў «Рэал» наперад, потым забілі Марсэла і ў самым канцы — Крыштыяну Раналду з пенальці паставіў кропку. «Рэал» — пераможца.

Ікер Касільяс віншуе Марсэла, uefa.com

Мадрыдскі «Рэал» заваяваў 10-ы кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Цікава, што роўна 25 гадоў таму, 25 мая 1989 г., Карла Анчэлоці як гулец «Мілана» выйграў галоўны еўрапейскі клубны трафей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру