Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў «непрымальным» нядаўняе выказванне прынца Чарльза аб сваёй персоне.

Раней паведамлялася пра тое, што прынц Чарльз параўнаў палітыку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны з дзеяннямі Адольфа Гітлера.

Уладзімір Пуцін, які падвяргаецца крытыцы з боку Захаду ў сувязі з палітыкай Масквы ў адносінах да Украіны, назваў словы прынца Чарльза «некаралеўскімі «.

«Я не чуў гэтага выказвання. Калі гэта так, то гэта, вядома, непрымальна. Я думаю, што ён і сам гэта разумее. Ён выхаваны чалавек. Я знаёмы і з ім, і з членамі каралеўскай сям'і. Гэта некаралеўскія паводзіны», — сказаў прэзідэнт Пуцін у інтэрв'ю міжнародным СМІ.

Прэзідэнт сказаў, што ў такіх выпадках ён успамінае выраз: «ты злуешся, значыць, ты няправы». Перадайце гэта і прэм'ер-міністру, і прынцу Чарльзу».

Нягледзячы на рост крытыкі з боку Вялікабрытаніі ў тым, што тычыцца палітыкі Расіі, прэзідэнт Пуцін сказаў: «Я асабіста да ўсяго прывык, і я ў сваёй працы буду кіравацца не тым, што і як пра мяне кажуць «.

Прэс-служба прынца адмаўляецца неяк каментаваць гэты інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?