У пасёлку Новаайдар Луганскай вобласці ідзе бой паміж сілавікамі і сепаратыстамі.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Камітэта выбаршчыкаў Украіны Аляксандр Чарненка ў Твітары.

«У новаайдарскім раёне захапілі 4 участкі. У самым Новаайдары ідзе жорсткі бой паміж вайскоўцамі і сепаратыстамі», — напісаў ён.

Як паведамляе Сяргей Іваноў у Facebook, «каля 16.00 тэрарысты на двух аўтамабілях заехалі ў Новаайдар, здзейснілі напад на выбарчыя ўчасткі, выкралі бюлетэні і паспрабавалі ўцячы».

«Вайскоўцы, якія дыслакуюцца ў Новаайдары, пусціліся за імі ў пагоню», — напісаў ён і дадаў, што прыхільнікі так званай «Луганскай народнай рэспублікі» пачалі адстрэльвацца «і ў выніку бязладнай страляніны расстралялі мірных грамадзян».

«Ёсць інфармацыя аб адной ахвяры. Шмат параненых. Нягледзячы на гэта, нашы салдаты раззброілі і затрымалі забойцаў агульным лікам 7-8 чалавек. Праводзіцца разгляд», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?