Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі канадзец Глен Хэнлан завяршыў працу і адправіўся дадому.

Паводле слоў Хэнлана, ён правёў выдатны год у Беларусі падчас падрыхтоўкі да мінскага чэмпіянату свету. Падчас сусветнага першынства беларуская каманда праявіла сябе з самага лепшага боку, прабіўшыся ў васьмёрку лепшых каманд планеты. Аднак зараз Глен Хэнлан вырашыў вярнуцца на радзіму і больш часу надаць сям'і, вяртацца да трэнерскай дзейнасці ў Беларусі ён не плануе, па меншай меры, у бліжэйшы час.

Глен Хэнлан упершыню стаў настаўнікам беларускай зборнай у 2005 годзе, пад яго кіраўніцтвам беларусы тройчы выходзілі ў чвэрцьфінал сусветных першынстваў — у 2006, 2009 і 2014 гадах. Гэта лепшыя вынікі за ўвесь час удзелу ў чэмпіянатах свету.

Хто зойме пасаду галоўнага трэнера беларускай зборнай, вырашыцца пазней, пасля падвядзення вынікаў цяперашняга сезону.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?