На трасе Брэст-Масква перад паваротам на Мір і Нясвіж з'явіўся велізарны, шматкіламетровы затор з машын.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Марына Хоміч, якая стала сведкай таго, што адбылося.

«Гэта доўжыцца ўжо гадзіну. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі дарогу. Рух цалкам спынены. Са словаў людзей, якія стаяць у заторы, гэта звязана з наведваннем Пуціным Мірскага замка.

Тэмпература на трасе больш за 30 градусаў. Многія машыны без кандыцыянераў. Многія людзі едуць з маленькімі дзецьмі… а яшчэ ж яны будуць вяртацца назад», – паведаміла актывістка.

Нагадаем, што сёння стала вядома, што Уладзімір Пуцін плануе быць 25 мая ў Мінску на фінальнай гульні чэмпіянату свету ў хакеі з удзелам зборных Расіі і Фінляндыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0