Экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка прызнала, што прэзідэнцкія выбары былі сумленнымі. Пра гэта яна заявіла, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Гэтыя выбары былі такімі, якіх мы не бачылі за 23 гады незалежнасці», — cказала яна.

«На выбарах, якія адбыліся ва ўмовах ваеннай агрэсіі, галасаваць было вельмі складана, таму тое, што гэтыя выбары адбыліся, гэта вялікая перамога Украіны і ўкраінскага народа», — адзначыла яна.

Цімашэнка падзякавала ўсім грамадзянам, якія прынялі ўдзел у галасаванні і асабліва жыхарам Усходу Украіны.

Пры гэтым Цімашэнка падкрэсліла, што прэзідэнт, «якога ўкраінцы абяруць на гэтых выбарах, мае ўсе магчымасці, усе рычагі ўплыву, усе прылады ўлады, каб неадкладна спыніць вайну, задаволіць усе чаканні украінцаў».

Паводле звестак Нацыянальнага экзіт-пола, у першым туры перамог Пятро Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?