Шматкіламетровы затор з машын на трасе Брэст-Масква перад паваротам на Мір і Нясвіж, пра які паведамлялася раней, утварыўся з-за прыезду прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Рахмон, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, сёння наведаў Нясвіжскі замак. Праз гэта і была перакрытая траса.