Расійскае тэлебачанне прадставіла сваім гледачам кіраўніка «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша як лідара прэзідэнцкай гонкі ва Украіне.

У эфіры Першага тэлеканала вядучая выпуску навін паказала гледачам карцінку, на якой Дзмітрый Яраш лідзіраваў па выніках галасавання на пазачарговых выбарах прэзідэнта Украіны.

«Вось такі дзіўны малюнак з'явіўся на цэнтральным серверы ЦВК Украіны некалькі хвілін таму. Мяркуючы па ёй, першае месца ў перадвыбарнай гонцы займае Дзмітрый Яраш. У яго 37 адсоткаў. Пятро Парашэнка толькі на другім месцы», — сказала вядучая.

Пры гэтым яна дадала: «Што гэта пакуль незразумела. Паколькі гэта кардынальна адрозніваецца дадзеных апытанняў на выхадзе з участкаў, праведзенымі адразу чатырма службамі», — сказала яна.

Паводле дадзеных экзіт-полаў, па словах вядучай, лідарам з'яўляецца Пятро Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?