Грамадства2525

Хакей скончыўся: спецназ зачысціў Зону гасціннасці ля Палаца спорту а 3.32 раніцы ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

Пакуль прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль зачыняў сваёй прамовай на Мінск-Арэне чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, у Зоне гасціннасці ля Палаца спорту толькі распачыналася сапраўднае святкаванне апошняга дня. Пасля каля 23 гадзін нядзелі народ плынямі цёк да Мінскага замчышча. Праспект запаланілі машыны са сцягамі Расіі — заўзятары святкавалі перамогу сваёй зборнай.

Зона гасціннасці прымала ўсіх. Са сцэны скандавалі «Бе-ла-русь», потым «Ра-сі-я!», потым нехта казаў, што трэба «Любіць сваю Радзіму, быць патрыётам і цаніць…». Піва лілося рэкамі. Чэргі па яго ў Зоне гасціннасці, здаецца, былі заўсёды. Народ абляпіў усё ўзбярэжжа Свіслачы і чакаў фінальнага салюта. Фанаты зборнай Расіі браталіся з мінакамі, высоўваліся з вокнаў машын і проста адрываліся.

Здавалася, што ў гэтую апошнюю ноч усе госці ЧС у Мінску, якія яшчэ засталіся, былі тут. Атмасфера нагадвала карнавал з морам алкаголю, гарачымі дзеўкамі ў кароткіх спадніцах і танцамі паўсюль. На кароткі момант падалося, што ў Мінск сапраўды завітаў супярэчлівы подых вольнасці…

Але гэты подых развеяўся, як дым пасля салюта адразу пасля сканчэння канцэртнай праграмы. Сотні людзей, здаецца, святкавалі б і да раніцы, але спецназ пачаў зачышчаць Зону гасціннасці ля Палаца спорту і адцясняў людзей у бок Нямігі. Былі выпадкі, калі людзей жорстка білі за тое, што яны не хацелі сыходзіць са святочнага замчышча.

А 3.32 шэраг спецназаўцаў адціснуў людзей да метро. З мегафона патрульнай машыны чуліся заклікі «не парушаць грамадскі парадак, не затрымлівацца на ходніках і ачысціць Зону гасціннасці для прыборкі». Мінскія досвіткавыя праспекты праглынулі апошніх неспакойных заўзятараў. Чэмпіянат скончыўся. Сёння панядзелак і першы працоўны дзень без яго.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях14

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Усе навіны →
Усе навіны

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША7

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год14

У заапарку Нюрнберга застрэлілі 12 бабуінаў. Для іх не хапала месца6

Мінск проці ночы зноў паплыў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях14

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць