У Адэскім марскім гандлёвым порце ў нядзелю разгарнулі самы доўгі ўкраінскі сцяг у гісторыі краіны. Даўжыня расцягнутага на аўтамабільнай эстакадзе палотнішча склала адзін кіламетр.
Акцыю праводзяць прадстаўнікі кампаній, чыя праца звязана з портам. Ёю яны хочуць падкрэсліць, што порт і транспартны бізнес Адэсы бачаць сваю будучыню толькі разам з Украінай.
