Карэспандэнт газеты «Савецкі спорт» Віталь Славін падзяліўся меркаваннем аб арганізацыі фан-зон на чэмпіянаце свету ў Мінску.

«Беларусы — добры, сумленны, гасцінны народ. Чэмпіянат свету — першае па-сапраўднаму прэстыжнае, раскручанае, з глыбокімі традыцыямі планетарнае гала-прадстаўленне ў гэтай краіне. Памятаю, як беларускія журналісты на ЧС-2009 у Берне нерваваліся перад выбарамі сталіцы ЧС-2014, і як яны радаваліся, калі выйграў Мінск: «Нарэшце мы пакажам нашу любімую Беларусь свету!» І, сапраўды, арганізатары літаральна высцілаюцца перад гасцямі. Тым больш сталіцы ёсць, чым ганарыцца і нават выхваляцца. З кім цяпер не пагавару, усё ў захапленні — чысціня, прыгожыя будынкі, маса паркаў, шырокія праспекты, ідэальны грамадскі транспарт…

Але, прама скажу, цяжка назіраць за агіднай, нястрымнай і абсалютна адкрытай татальнай п'янкай на вуліцах Мінска. Асабліва ў мястэчку заўзятара, у самым сэрцы беларускай сталіцы, ля старога Палаца спорту. Наведаў больш за 20 чэмпіянатаў свету, але такой вакханаліі не бачыў ніколі! У гэтай фан-зоне не толькі ўсю ноч піва б'е фантанам, тут без абмежавання разліваюць любыя моцныя напоі. Мне страшна глядзець на натоўпы п'янай моладзі, якая п'е гарэлку з гарла нават у аўтобусах. У гэтым так званым мястэчку заўзятара рэгулярна з любой прычыны ўспыхваюць бойкі. Бачыў увечары пасля матчу Беларусь — Расія на свае вочы, як хлопец пасля хука ў лоб ляцеў праз стол уніз галавой.

Усё гэта проста жудасна і агідна. Я разумею, арганізатары ЧС-2014 хацелі зрабіць, як лепш. Улагодзіць прыезджых заўзятараў — накарміць іх мясцовымі смачнасцямі да адвалу, напаіць ад шырокай беларускай душы зуброўкамі і белавежскімі з журавінамі. Але нельга ж даводзіць да абсурду! Сусветная арганізацыя аховы здароўя, дарэчы, 12 мая назвала Беларусь самой алкагалізаванай краінай свету», — напісаў Славін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?