У Цэнтральнай выбарчай камісіі абвясцілі, што 25 мая быў абраны новы прэзідэнт Украіны, і ім стане Пятро Парашэнка. Пра гэта абвясціў старшыня ЦВК Міхаіл Ахяндоўскі.

«25 мая быў абраны новы прэзідэнт Украіны, якім пасля завяршэння ўсіх адпаведных юрыдычных працэдур стане Пятро Парашэнка», — адзначыў ён на брыфінгу ў панядзелак.

Паводле дадзеных апрацоўкі 90,01% пратаколаў у электронным выглядзе, за пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнку прагаласавалі 54,22% выбаршчыкаў, лідара Усеўкраінскага аб'яднання «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку — 13%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?