Шатландскія навукоўцы высветлілі, якія рысы твару робяць чалавека прывабным, паведамляе Daily Mail. Так, яны сцвярджаюць што формула прыгажосці — гэта маленькі падбародак, вялікія вочы, пульхныя шчокі, нізка пасаджаны нос і ружовы колер твару.

Даследаванне праводзілі спецыялісты школы неўралогіі і псіхалогіі універсітэта Сэнт-Эндру. Эксперты выкарыстоўвалі для гэтага камп'ютарную праграму, якая прааналізавала сотні твараў. У выніку было выведзена ідэальнае спалучэнне сімпатычнай знешнасці.

Пасля гэтага былі апытаныя 90 дарослых, якім паказалі партрэты 200 дзяцей, з іх ліку выбралі 20 найбольш мілавідных.

Як распавёў адзін з аўтараў працы, прафесар Дэвід Перэт, у многіх персанажаў дыснэеўскіх мультфільмаў былі такія мілавідныя рысы. Гэта, да прыкладу, Ганна і Эльза з новага фільма «Халоднае сэрца». Таксама Перэт назваў і рэальных прадстаўнікоў падобнай прыгажосці. Да іх, па яго словах, можна аднесці акторку Эму Стоўн.

 

Daily Mail адзначае, што гэта першы выпадак, калі навукоўцы змаглі вывесці дакладную формулу лепшых рыс твару. Прычым, як сцвярджаюць даследчыкі, распрацаваная формула падыходзіць і жанчынам, і мужчынам. Нос у выглядзе кнопкі і пульхныя шчокі лічацца мілавіднымі і ў дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?