На 66-м годзе жыцця памёр Павел Шыпук, першы спікер савета рэспублікі, былы губернатар Гомельшчыны.

* * *

Павел Шыпук нарадзіўся 1 мая 1949 года ў вёсцы Опаль Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (БНТУ). З 1972 да 1994 працаваў на «ГОмельшкло» — ад майстра змены да прэзідэнта кампаніі.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі быў прызначаны старшынём Гомельскага аблвыканкама. Кіраваў вобласцю ў 1994-1997, пасля чаго быў абраны ў новаствораны савет рэспублікі. Шыпук быў ягоным першым старшынёй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?