Прэзідэнт Расіі наведаў суперлюксавы курорт, дзе любяць адпачываць мадэль Наомі Кэмпбэл і спявачка Кайлі Міноўг.

Як паведамляе брытанскае выданне The Daily Mail, адразу пасля скандалу з прынцам Чарльзам, які параўнаў прэзідэнта Расіі з Адольфам Гітлерам, Уладзімір Пуцін зняў апартаменты ў санаторыі «Sha Wellness Clinic» на ўзбярэжжы Коста Бланка.

Каралеўскія апартаменты, арандаваныя прэзідэнтам Расіі, маюць плошчу 320 квадратных мэтраў. Яны ўключаюць асабісты басейн, сад для медытацый, вадаспады і фантаны. Акрамя таго, кліент мае доступ да асабістага верталёта.

Адна ноч у такіх апартаментах каштуе $8100. Выданню стала вядома, што Пуцін у санаторыі запісаўся на праграму пахудзення. За час ягонага знаходжання ён сядзеў на дыеце з цэлазерневых прадуктаў, бабовых, а таксама са свежай гародніны і міса-супу. Акрамя таго, ён прайшоў амаладжальныя працэдуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0