28 мая ў Мінск з афіцыйным візітам паводле запрашэння беларускага ўрада прыбыла адміністратар Праграмы развіцця ААН (ПРААН), намеснік генеральнага сакратара арганізацыі Хелен Кларк. 

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва ААН у Беларусі, візіт будзе доўжыцца да 31 мая ўключна. Запланаваныя сустрэчы Кларк з высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі — прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, міністрам замежных спраў. 

Падчас візіту намеснік генсакратара ААН плануе наведаць Гомель, Ветку і закрытую зону тэрыторый, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Суправаджаць Хелен Кларк пры палёце ў закрытую зону будзе міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. 

Пасля вяртання ў Мінск намеснік генсакратара ААН возьме ўдзел у сустрэчы рабочай групы «Украіна — Беларусь — Расія» па чарнобыльскіх пытаннях» на высокім узроўні. 

31 мая перад ад'ездам з Мінска Кларк дасць прэс-канферэнцыю ў Ратушы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?