Беларуская чыгунка 1 чэрвеня плануе ўвесці электронную рэгістрацыю пасажыраў на ўсе цягнікі па маршруце Мінск — Вільня.

Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення БЧ Андрэй Кашко.

Цяпер паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць аплачаныя праз Інтэрнэт квіткі ў касе, даступная пры куплі квіткоў на цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць у межах Беларусі. Таксама гэта датычыцца ўсіх цягнікоў на кірунку Беларусь — Расія без транзіту па тэрыторыі іншых дзяржаў і цягніка Мінск — Рыга.

Андрэй Кашко звярнуў увагу, што з літоўскімі чыгуначнікамі «прапрацаваны варыянт зручнага перасадачнага паведамлення» з Мінска ў Клайпеду праз Вільню.

Так, пасажырам прапануецца ўзгодненая перасадка з цягніка № 805 Мінск — Вільня на цягнік № 781 Вільня — Клайпеда, на якім можна будзе даехаць да курортных зон Балтыйскага мора.

У перыяд павелічэння пасажырапатоку цягнік № 805 Мінск — Вільня будзе курсіраваць падвойным саставам з шасці вагонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?