Па стане на 13.30 стральбы ў Данецку, у раёне абласнога Упраўлення СБУ няма.

Аб гэтым паведамляецца на сайце мэра Данецка Аляксандра Лук'янчанка.

«Данецкі гарадскі савет не пацвярджае інфармацыю аб перастрэлках у іншых раёнах горада. Таксама аспрэчваем інфармацыю аб захопе нейкіх новых будынкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Жыхароў горада просяць максімальна захоўваць спакой, не паддавацца паніцы і правакацыям, а таксама давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі.

«Не набліжайцеся да месцаў збройнага супрацьстаяння. Без крайняй неабходнасці не выходзіце з дома», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?