Амерыканская клініка UPMC, што знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, правядзе выпрабаванні інавацыйнага метада выратавання пацыентаў з цяжкімі траўмамі і вялікай крывастратай.
Паводле статыстыкі, пры цяжкім раненні і масіўнай крывастраце выжываюць менш за 10% чалавек. Прычынай смерці становіцца спыненне сэрца, бо праз страту крыві арганізму не хапае кіслароду. Крытычны стан развіваецца за лічаныя хвіліны, і ўрачы бяссільныя ў большасці сітуацый.
Але каманда даследчыкаў пад кіраўніцтвам Сэмюэля Цішэрмана, Пітэра Сэфара і Пэта Качанэка прапанавалі ўводзіць цяжка параненых людзей у анабіёз, каб запаволіць паміранне. Гэта дазволіць хірургам выгадаць час і спыніць крывацёк.
Апісанне працэдуры (па-англійску).
Для ўвядзення чалавека ў стан анабіёзу праз аорту параненага ў яго арганізм будуць закачваць халодны салявы раствор, які распаўсюдзіцца па целе і выцісне кроў. У вініку цела астыне да тэмператуты каля 10°С, пры якой метабалізм запавольваецца. Даследчыкі запэўніваюць, што чалавека можна вярнуць да жыцця нават праз 4 гадзіны, зноў закачаўшы ў цела праапераванага кроў і нагрэўшы цела да нармальнай тэмпературы.
Цішэрман кажа, што да ідэі выкарыстання анабіёзу для лячэння цяжкапараненых падштурхнулі выпадкі ўтаплення людзей ў ледзяной вадзе. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў некаторыя з такіх тапельцаў вярталіся да жыцця праз даволі працяглы час.
Сэмюэль Цішэрман расказвае пра новую методыку (па-англійску).
Медыкі правялі эксперыменты на свіннях і атрымалі вельмі аптымістычныя вынікі: 90% жывёл перажылі працэдуру.
Цяпер даследчыкі заявілі, што ў правядуць даследаванні на дзесяці пацыентах клінікі UPMC, якія пакутуюць ад крывастраты і спынення сэрца, выкліканай раненнем. Амерыканскі ўрад выдаў дазвол на правядзенне выпрабаванняў працэдуры на людзях яшчэ ў 2011 годзе, аднак толькі цяпер даследаванні на пацыентах перайшлі ў актыўную фазу.