Партыя БНФ падала ў Мінгарвыканкам заяўку аб правядзенні мітынгу ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прасіў мінскія ўлады дазволіць правядзенне мітынгу 28 мая ад 18 да 19.30 ля помніка Тарасу Шаўчэнку.

У лісце за подпісам першага намесніка старшыні Мінскага выканаўчага камітэту Ігара Карпенкі паведамляецца, што правядзенне мітынгу не дазволенае ў сувязі з тым што «на месцы перасячэння вуліц Кісялёва і Старавіленскай, у Сцяпанаўскім садзе каля помніка Тарасу Шаўчэнку, запланаванае іншае мерапрыемства». Што гэта за «іншае мерапрыемства» — не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?