Прадстаўнік Духоўнай рады Майдана ў Кіеве Аляксандр Крываносаў прыгразіў, што палітыкам не варта разганяць Майдан.

«Мы лічым, што не палітыкі Майдан збіралі, не ім яго і разганяць. Майдан будзе стаяць да таго часу, пакуль не будуць выкананыя нашы патрабаванні і пакуль ужо цяперашняя ўлада не будзе прыслухоўвацца да нас», — сказаў Аляксандр Крываносаў.

Акрамя таго, як паведаміла каардынатар «Майдан-прэс-цэнтр» Наталля Салаўёва, якая агучыла заяву, Майдан не разыйдзецца, пакуль не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні.

«Пакаранне злачынцаў; люстрацыя; пакет законаў для змены сістэмы ўлады; не ўстаноўлены канстытуцыйны парадак у частцы суполак; не пакараныя вінаватыя ў масавых забойствах; не створаная тэрытарыяльная суполка Кіева па самакіраванні», - зачытала патрабаванні Наталля Салаўёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?