Удзень 28 мая ў Луганску тэрарысты напалі на вайсковую частку № 3035 Усходняга тэрытарыяльнага аб'яднання Нацгвардыі (палка па канваяванні асуджаных і асоб, узятых пад варту).

Група ўзброеных людзей, прадставіўшыся батальёнам «Зара» (менавіта гэты батальён у свой час штурмаваў ваенкамат у раёне аўтавакзала), атачыла частку, пачала яе абстрэл і дала кіраўніцтву 30 хвілін для таго, каб скласці зброю і пакінуць тэрыторыю часткі, паведамляе v-variant.lg.ua.

Як паведамляе сайт Нацыянальнай гвардыі, «пакуль ідзе бой. Ёсць страты як сярод асабовага саставу вайсковай часткі, так і сярод тых, хто нападаў».

Аднак, паведамляў афіцыйны сайт, канчатковая інфармацыя аб колькасці пацярпелых ўдакладняецца.

Пазней з'явілася новае афіцыйнае паведамленне: «Па стане на 21:45 напад баевікоў на вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі Украіны, якая дыслацыравана на Луганшчыне, адбіты сіламі вайскоўцаў.

Страт сярод асабовага складу вайсковай часткі няма. Нападнікі адступілі ад тэрыторыі вайсковай часткі пасля няўдалай спробы штурму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?