«Адмова ад еўрапейскай інтэграцыі не можа разглядацца як варыянт. Любы кампраміс разбурыць будучыню Малдовы», — заявіў прэм'ер Юрый Лянкэ ў Берліне.

Кіраўнік Кабміна Малдовы прыняў сёння ўдзел у афіцыйнай вячэры па запрашэнні канцлера Германіі Ангелы Меркель. На мерапрыемства таксама прыбылі прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк і кіраўнік урада Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.

«Малдова застанецца верная свайму выбару. Еўрапейская інтэграцыя з'яўляецца жыццёвым інтарэсам нашай краіны. Мы прайшлі праз 20-гадовы заняпад паміж Захадам і Усходам.

Еўрапейская інтэграцыя з'яўляецца адзіным крокам, здольным парушыць гэтую мадэль. Наша мэта ў фарміраванні дэмакратыі, з дзеючымі ўстановамі і эканомікай, дзяржавы, у якой вяршэнствуе закон. Малдова будзе цвёрдая ў сваім выбары. Гэта працэс стварэння дэмакратычнай дзяржавы Малдова», — заявіў Лянкэ.

Малдова мае падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС 27 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?