Пад Славянскам (Данецкая вобласць) тэрарысты збілі верталёт: загінулі больш за 10 вайскоўцаў з генералам Кульчыцкім.

«Тэрарыстамі з расійскай зброі ПЗРК быў збіты наш верталёт, які вёз вайскоўцаў для ратацыі — 14 нашых вайскоўцаў загінулі разам з генералам Кульчыцкім, — паведаміў старшыня Вярхоўнай рады Украіны Аляксандр Турчынаў на пасяджэнні парламента.

У той жа час, прэс-сакратар АТА Уладзіслаў Селязнёў паведаміў у каментары УНІАН, што ў выніку падзення збіць тэрарыстамі верталёта пад Славянскам загінулі не 14 вайскоўцаў, а 10.

«Я пацвярджаю, што сёння ў раёне Славянска быў збіты верталёт. Удакладняецца, з якой зброі: ці то з гранатамёта, ці то з ПЗРК. Верталёт належаў Нацыянальнай гвардыі Украіны. На борце знаходзіўся персанал, які перавозіў прадукты для блокпастоў. Інфармацыя аб пацярпелых ўдакладняецца. Я чуў пра тое, што казаў Турчынаў, але, па маёй інфармацыі, колькасць чалавек, якія знаходзіліся на борце, — 10», — сказаў Селязнёў.

Нацгвардыя называе лічбу ў 12 загінулых, адзін чалавек выжыў, ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Сярод загінулых — начальнік Упраўлення баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі Нацыянальнай гвардыі Украіны генерал-маёр Сяргей Кульчыцкі.

«Васьмёрка» ішла на Карачун (тэлецэнтр), гружаная прадуктамі, пітной вадой, бронекамізэлькамі…

Села нармальна, выгрузіліся, узяла на борт байцоў, што ляцелі на адпачынак, і праз некалькі хвілін пасля ўзлёту выбухнула … ракета, ці стрэл з гранатамёта…

Пры ўдары аб зямлю падарваліся бакі…», — напісаў журналіст Арцём Шаўчэнка на сваёй старонцы Facebook.

Груз, які перавозіў верталёт, фота Unian.net

Груз, які перавозіў верталёт, фота Unian.net

Расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанка ў сацсетцы таксама пракаментаваў сітуацыю з украінскім верталётам.

«Вяртушку, на якую мяне ні разу так і не ўзялі, збілі. Паводле маёй інфармацыі, яна дайшла да Карачуна, там разгрузілася, узляцела і пасля ўзлёту яе збілі.

Сачылі, мабыць. Былі два выбухі — адзін у паветры, другі пры падзенні. Наколькі можна зразумець, ніхто не выжыў. Лётчыкаў шкада. Добрыя мужыкі былі. Ветлівыя, карэктныя. Шкада», — напісаў ваенны карэспандэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?