Падпісанне 29 мая Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Беларусі дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) ставіць краіну ў яшчэ большую залежнасць ад Расіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». 

«Гэтае пагадненне не нясе эканамічнай выгады Беларусі, спрыяе стагнацыі беларускай эканомікі і супярэчыць патрэбнасцям нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Замест дыверсіфікацыі знешнеэканамічных і знешнепалітычных сувязяў улады яшчэ шчыльней прывязваюць Беларусь да Расіі, робячы яе дэ-факта прыдаткам новай Расійскай імперыі», — заяўляюць у БХД. 

Аргкамітэт па стварэнні партыі патрабуе выхаду Беларусі з гэтага дагавора, а таксама з Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і іншых падобных пагадненняў і арганізацый. 

На думку БХД, падпісаннем такіх дагавораў улады робяць «рэальныя крокі да страты суверэнітэту Беларусі і знішчэння незалежнасці беларускай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?