Беларускі паўабаронца «Каньяспора» Аляксандр Глеб падпісаў новы гадавы кантракт з клубам.

konyaspor.org.tr

konyaspor.org.tr

Віцэ-прэзідэнт клуба Селчук Акса адзначыў, што ў клубе радыя таму, што ўдалося дасягнуць пагаднення з Глебам.

«Глеб сапраўдны прафесіянал. Ён зрабіў неацэнны ўклад у поспехі клуба. Радыя, што перамовы з ім прайшлі хутка і паспяхова. Абодва бакі былі зацікаўлены ў гэтым кантракце», — сказаў Акса.

У мінулым сезоне Глеб правёў за «Каньяспор» 16 матчаў, забіў 2 мячы.

Глядзі таксама: А. Глеб. Пасля беларускага футбола я прыйшоў у захапленне ад турэцкага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?