Сланіха ў сафары-парку ў англійскім графстве Вустэршыр скарысталася згубленым iPhone і зрабіла «сэлфі». Пра гэта паведамляе The Daily Mail.

Калі адзін з наведвальнікаў заапарка Скот Брайерлі фатаграфаваў жывёл, седзячы ў машыне, ён выпадкова выпусціў тэлефон. Наглядчыкі запатрабавалі, каб Брайерлі не выходзіў з аўтамабіля і працягваў рух.

Праз нейкі час тэлефон яму вярнулі. Уключыўшы яго, уладальнік гаджэта быў ашаломлены, убачыўшы фатаграфіі 22-гадовай сланіхі. Аказалася, што сваім хобатам Латабі дакранулася да экрана і выпадкова сябе сфатаграфавала.

Брайерлі распавёў, што, калі ён з сябрам праязджаў міма вальера са сланамі, ён зрабіў пару сваіх фатаграфій з адным з сланоў. «Аднак, калі я павярнуўся, я закрануў тэлефонам дзверы, і ён упаў на траву», — падзяліўся ён, выказаўшы здагадку, што сланіха, відаць, прыняла iPhone за нешта ядомае.

Латабі здолела зрабіць два здымкі самой сябе, якія, магчыма, сталі першымі ў свеце «сэлфі» слана.

Па словах аднаго з наглядчыкаў, многія губляюць свае тэлефоны ў парку, але нічога падобнага ніколі не было.

«Мы ўсе вельмі ганарымся Латабі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?