Такую заяву віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік зрабіў 30 мая, падчас выступу перад дэпутатамі палат парламента.

 «За чалавека, замест чалавека прамысловасць і бюджэт аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі на 20 трыльёнаў рублёў: 9 трыльёнаў — бюджэт і 11 — прамысловасць. Калі ж гэтыя сродкі накіраваць на аплату аказаных паслуг не за чалавека, а праз чалавека — праз заробкі, пенсіі, стыпендыі, то выгадна было б усім. І чалавеку, і дзяржаве, і арганізацыям прамысловасці».

Тозік не прымае абвінавачванні, што такі падыход не адпавядае сацыяльнай палітыцы нашай дзяржавы. Наадварот, упэўнены віцэ-прэм’ер, гэта — максімальна адпавядае нашай сацыяльнай палітыцы.

І тлумачыць: «Свае грошы чалавек заўжды будзе траціць з большай ашчаднасцю, чым не свае».

Цалкам аплачваць паслугі ЖКГ беларусы не будуць ужо заўтра ці паслязаўтра — гэта «складаны працэс, які ў адзін момант не зробіш». Але гэта трэба рабіць, гаворыць Анатоль Тозік. Праўда, далей у сваіх развагах не ідзе і таму не вядома, дзе гарантыя, што заробкі, пенсіі і стыпендыі будуць павялічаныя настолькі, каб хапала на 100% аплату паслуг ЖКГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?