У Арцёмаўску Данецкай вобласці група ўзброеных аўтаматычнай зброяй невядомых каля поўдня рассяродзілася каля будынку гарадскога выканкама.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» сведка.

Паводле яго слоў, каля 11.30 пятніцы «група з кулямётчыка і васьмі аўтаматчыкаў, разам з прадпрымальнікам Андрэем Гонтаравым, які ўдзельнічаў у захопе Ўладарки (в. Праскоўеўка, дзе ў сярэдзіне сакавіка прарасейскія актывісты заблакавалі выезд з тэрыторыі рудніка і не дазволілі украінскім ваенным вывезці зброю са складоў), фактычна захапілі выканкам».

Па словах відавочцы, побач з выканкамам таксама знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі, аднак ніякіх крокаў у дачыненні да ўзброеных асоб не робяць.

На прахадной выканкама таксама знаходзіцца дзяжурны супрацоўнік міліцыі, але і ён не рэагуе на наяўнасць названых асоб.

Аднак, па словах дзяжурнага ў аддзеле міліцыі, яны «працаваць сёння не будуць».

«Са зваротамі да праваахоўнікаў сказалі звяртацца ў панядзелак», — паведаміў сведка.

У штабе сепаратыстаў Данбаса паведамілі, што ўзброеныя асобы не штурмуюць гарадскі савет, а «пікетуюць» яго з мэтай склікаць пазачарговую сесію.

«Цяпер ідуць перамовы з уладай гарсавета. Ніякага штурму адміністрацыйнага будынка няма. У горадзе цішыня і спакой», — заявілі расійскаму «Інтэрфаксу» ў штабе.

Па словах прадстаўнікоў штаба, цяпер каля гарсавета Арцёмаўска знаходзяцца каля 30 «актывістаў Данецкай народнай рэспублікі».

Акрамя таго, аналагічныя перамовы прадстаўнікі самаабвешчанай «ДНР збіраюцца праводзіць і ў галоўным упраўленні міліцыі Арцёмаўска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?