Выбары 2015 года не будуць такімі «нецікавымі і прадказальнымі», як некаторыя мяркуюць, заявіў намеснік старшыні Руху за Свабоду Алесь Лагвінец у часе канферэнцыі «Беларусь на авансцэне Еўразіі: між Масквой і Кіевам», што адбываецца 31 мая — 1 чэрвеня ва Універсітэце Лазарскага ў Варшаве.

Гэта 7-я такая канферэнцыя на беларускую тэматыку ў прыватным польскім універсітэце, дзе навучаецца шмат беларускіх студэнтаў-платнікаў.

Плошчу не трэба ўзводзіць у абсалют, — лічыць намеснік старшыні Руху за Свабоду Алесь Лагвінец. Але ідэя мірнага пратэсту застаецца і павінна заўжды быць у арсенале беларускай апазіцыі, лічыць ён.

На ягоную думку, у 2015 годзе беларусы будуць рабіць свой выбар, памятаючы пра фінансавы крызіс 2011 года, калі беларускі рубель абясцэніўся ў 3 разы. На думку Лагвінца, ідэя еўраінтэграцыі Беларусі запатрабаваная ў беларускім грамадстве і прыхільнікі такой ідэі гатовыя падтрымаць новага лідара для краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?