Некалькі дзён таму ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Заводскага раёна Мінска (вуліца Жылуновіча, 25) было знойдзена цела 50-гадовай мінчанкі з агнястрэльнымі раненнямі. Да забойства мае дачыненне яе 64-гадовы муж.
Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова. Цела мужа было знойдзена таксама з агнястрэльным раненнем ў аўтамабілі, прыпаркаваным непадалёк.
З месца злачынства канфіскаваны пісталет.
Экспертыза дасць магчымасць устанавіць дакладныя прычыны смерці мужчыны і жанчыны.
Як адзначыла Юлія Ганчарова, матыў злачынства ляжыць у плоскасці сямейна-бытавых адносін.
0
0
0
0
0
0