Крым пераходзіць на рублі з 1 чэрвеня. Разлікі ў крамах і банках, аплата тавараў і паслуг, выплата сацпасобій, пенсій і заробкаў у рэгіёне будуць ажыццяўляцца толькі ў рублях. Грыўна будзе мець статус замежнай валюты.

Расійскі рубель быў прызнаны афіцыйнай валютай Крыму пасля далучэння паўвострава да Расіі 21 сакавіка 2014 г. Усе безнаяўныя плацяжы праходзяць у рэгіёне з 6 мая толькі ў рублях.

Дзеючае заканадаўства дапускала адначасовае выкарыстанне ўкраінскай грыўні і расійскага рубля на тэрыторыі Крыму і Севастопаля да 1 студзеня 2016 года.

Аднак Дзярждума РФ прыняла новы закон, паводле якога гэты тэрмін скарачаецца. Такім чынам, зварот грыўні і ажыццяўленне разлікаў у грыўнях у Крыме і Севастопалі магчыма толькі да 1 чэрвеня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?