Сярод баевікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, якія загінулі 26 мая ў ходзе АТА ў Данецку, апазнаны чэмпіён свету па кікбоксінгу Мікалай Ляонаў.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны.

У 2005 годзе Ляонаў стаў пераможцам Кубка свету па поўнакантактным каратэ у Адэсе, а ў 2007-м заваяваў чэмпіёнскія тытулы па кікбоксінгу па версіях IAKSA і WTKA.

Працаваў трэнерам, уваходіў ў казацтва і запісваў «праваслаўны рэп».

У пятніцу, 30 мая, цела Ляонава апазналі, яго вывезлі на радзіму, у Днепрапятроўск.

Паведамляецца, што сярод параненых у выніку правядзення АТА ў Данецку ў шпіталях знаходзяцца восем грамадзян Расіі, у тым ліку жыхары Грознага і Масквы.

Гарадскі галава Данецка Аляксандр Лук'янчанка паведаміў, што, паводле афіцыйных дадзеных, у ходзе АТА загінулі 40 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?