Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (пр. Пераможцаў, 59). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:

Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў».

Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда».

Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў».

Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда».

Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Уроцлаве (Польшча), другое — стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0