Прэзідэнт Абхазіі Аляксандр Анкваб заявіў, што падае ў адстаўку і заклікаў усіх да захавання грамадзянскага міру.

27 мая ў Сухумі ўдзельнікі антыўрадавага мітынгу ўзялі штурмам будынак прэзідэнцкай адміністрацыі. На перамовах Анкваб пагадзіўся на адстаўку ўрада. Апазіцыя афіцыйна пратэставала супраць карупцыі і адміністрацыйна-каманднага стылю кіравання, патрабуючы рэформаў. Напярэдадні парламент Абхазіі прызначыў в.а. прэзідэнта спікера народнага сходу Валерыя Бганба, а датэрміновыя выбары прызначаныя на 24 жніўня.

Журналіст: Падзеі ў Абхазіі — спроба Расіі перашкодзіць Грузіі падпісаць асацыятыўнае сяброўства з Еўропай 27 чэрвеня

Журналіст Архан Джэмаль мяркуе, што ўмераны прэзідэнт Анкваб быў прыхільнікам збліжэння з Грузіяй, а Крэмль рабіў і робіць стаўку на былога віцэ-прэзідэнта Рауля Хаджымбу — лідара сённяшняй апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?