Пасля 15 сутак арышту выйшаў на волю актывіст Алесь «Бэтмен» Курэц. Каля дваццаці чалавек прыйшлі сустракаць яго на Акрэсціна. Яны меліся зладзіць там невялікі флэшмоб. Але хлопца вывезлі раней, таму сябры і паплечнікі рушылі да яго дадому.

Каля дваццаці чалавек чакалі Алеся Курца на Акрэсціна.

Каля дваццаці чалавек чакалі Алеся Курца на Акрэсціна.

«Бэтмэн» - мянушка Алеся. «Таму што ён дапамагае людзям», кажуць сябры.

«Бэтмэн» - мянушка Алеся. «Таму што ён дапамагае людзям», кажуць сябры.

Алеся вывезлі з Акрэсціна за гадзіну да афіцыйнага вызвалення, і сябры паехалі да яго дадому.

Алеся вывезлі з Акрэсціна за гадзіну да афіцыйнага вызвалення, і сябры паехалі да яго дадому.

Наста Лойка ўручае Алесю Курцу торт.

Наста Лойка ўручае Алесю Курцу торт.

Калі забаронены мабільнік і інтэрнэт, даводзіцца ўзгадаць такі спосаб сувязі.

Калі забаронены мабільнік і інтэрнэт, даводзіцца ўзгадаць такі спосаб сувязі.

Сімвалічныя падарункі: торт з «бэтмэнам» і грэйпфрут з лічбай «15».

Сімвалічныя падарункі: торт з «бэтмэнам» і грэйпфрут з лічбай «15».

Алесь Курэц паскардзіўся «Нашай Ніве» на рэдкія прагулкі і кепскую ежу. Ён займаецца паўэрліфтынгам і звычайна сілкуецца восем разоў за дзень.

Курэц сядзеў з грамадзянінам Конга Патрык Мангалуа, які знаходзіцца на Акрэсціна каля паўгода.

Апошнія пяць дзён Курэц правеў у камеры для пяцёх чалавек, двое з якіх хварэлі на гепатыт С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?