З музея Сальвадора Далі ў Парыжы скралі скульптуру «Профіль часу». Выкраданне адбылося ў суботу, 31 мая.

Па звестках паліцыі, выкрадальнікі збіраліся выкрасці і іншую вядомую скульптуру Далі — «Танец часу», але ім перашкодзіў турыст.

Усе творы мастацтва ў музеі знаходзяцца пад шклом, але не абсталяваны сігналізацыяй. Злавіць злачынцаў пакуль не ўдалося.

Далі стварыў скульптуру «Профіль часу» ў 1977 годзе. Яе кошт ацэньваецца прыкладна ў 22 тысячы еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0