Станцыя метро «Малінаўка» адкрыецца для пасажыраў 3 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Першы цягнік адправіцца заўтра са станцыі метро «Малінаўка» у 15.00.

Новая станцыя разлічана на пасажырапаток ад 20 тыс. у суткі. З адкрыццём «Малінаўкі» ў працу ўключацца яшчэ пяць рухомых саставаў, кожны з якіх складаецца з пяці вагонаў, дадаткова закупленых Мінскім метрапалітэнам.

«Малінаўка» пабудаваная на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічы. Яна стане канцавым прыпынкам першай ліні. Даўжыня ўчастка падземных тунэляў ад суседняй станцыі «Пятроўшчына» да «Малінаўкі» складае 1800 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?